Салават
| Салават | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Башкартастан | ||||
| Першыя згадкі | 1948 | ||||
| Дата заснаваньня | 1948 | ||||
| Горад з | 1954 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Фарыт Гільманаў[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 106,23 км²[1] | ||||
| Вышыня НУМ | 150 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°22′ пн. ш. 55°56′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 153 973 чал. (2016)[2] | ||||
| Афіцыйная мова | башкірская мова і расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 34763 | ||||
| Паштовыя індэксы | 453250 | ||||
| Нумарны знак | 02, 102 | ||||
| Сайт | Афіцыйны сайт (рас.) | ||||
| Салават на мапе Расеі Салават | |||||
Салава́т (па-расейску: Салават, па-башкірску: Салауат) — горад (з 1954 году) у Расеі, у складзе Башкартастану. Насельніцтва на 2016 год — 153 973 чалавекі. Заснаваны ў 1948 годзе.

Горад знаходзіцца на поўдні Башкартастану, на левым беразе ракі Белай (прыток Камы), за 178 км на поўдзень ад Уфы. Чыгуначная станцыя.
Буйны цэнтар нафтаперапрацоўчай і нафтахімічнай прамысловасьці (ААТ «Салаватнефтеоргсинтез», выпускае вадкае паліва, сьпірты бутылавыя, поліэтылен высокага ціску, азотныя ўгнаеньні і г. д.), перапрацоўчая магутнасьць комплексу — 11,7 млн тон нафты ў год. Нафтаперапрацоўчы комплекс шэрагам трубаправодаў зьвязаны з нафтапромысламі Ішымбая, Шкапава, Арлана, з радовішчамі газу (Каргалінскае Арэнбурская вобласьць), газакандэнсату (Карачаганаскае, Казахстан), а таксама з хімічнымі прадпрыемствамі Стэрлітамаку. Таксама ў горадзе працуюць заводы «Салаватнефтемаш», аўтарамонтны і вопытна-экспэрымэнтальны па выпуску мэталяканструкцыяў. Апроч гэтага, функцыянуе буйны шклозавод (ААТ «Салаватстекло»), заводы жалезабэтонных і мінэраляватных вырабаў, швейная фабрыка, фабрыкі паляўнічага рыштунку і трыкатажных вырабаў. Харчовыя прадпрыемствы. Электраэнэргетыка ў горадзе прадстаўленая Салавацкай (264 МВт) і Новасалавацкай ЦЭЦ (530 МВт).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Салават — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў