Перайсьці да зьместу

Усташы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усташы – харвацкі рэвалюцыйны рух
па-харвацку: Ustaša — Hrvatski revolucionarni pokret

Эмблема ўсташаў
Лідэр партыі Антэ Павэліч
Заснавальнік Антэ Павэліч
Дата заснаваньня 7 студзеня 1929
Распушчаная 25 траўня 1945 (дэ-факта)
Штаб-кватэра
Ідэалёгія харвацкі нацыяналізм, харвацкі ірэдэнтызм, клерыкальны фашызм, сэрбафобія, антысэмітызм, антыцыганізм
Інтэрнацыянал НСДАП, ПНФ, УМРА.
Моладзевая арганізацыя Устаская моладзь
Колькасьць 100 000
Дэвіз «За хату — гатовыя!»
(па-харвацку: Za dom spremni!)

Усташы – харвацкі рэвалюцыйны рух (па-харвацку: Ustaša — Hrvatski revolucionarni pokret, скароч. Усташы, (па-харвацку: Ustaše ) — палітычная партыя Югаславіі і Незалежнай Дзяржавы Харвацкай, кіроўная партыя ў Незалежнай Дзяржаве Харвацкай, З красавіка 1941 году да траўня 1945 году ўсталявала ўладу ў Незалежнай Дзяржаве Харвацкай.

Усташы былі датычныя да забойства ў 1934 годзе ў Марсэлі югаслаўскага караля Аляксандра I Карагеоргіевіча і міністра замежных спраў Францыі Жан-Люі Барту, зьдзейсьненага македонскім рэвалюцыянэрам Улада Чарназемскім. Пасьля захопу Югаславіі ў 1941 годзе ўсташы пры падтрымцы краін Восі ўтварылі Незалежную Дзяржаву Харвацкую якая ахоплівала тэрыторыі Харватыі і Босьніі і Герцагавіны на чале з каралём Таміславам II, хоць фактычна краінай кіраваў Антэ Павэліч.

Усташыма быў арганізаваны генацыд сэрбаў, габрэяў і цыган, былі створаны шматлікія канцлагеры. Па розных ацэнках, падчас устаскага генацыду загінула ад 197 000 да 800 000 сэрбаў, 30 000 габрэяў, 80 000 цыган.

Пасьля вызваленьня Югаславіі Чырвонай арміяй і НОАЮ большасьць лідэраў устаскага руху схаваліся ў краінах Эўропы і Амэрыкі, дзе стварылі сетку радыкальных арганізацый. Пытаньне ацэнкі дзейнасьці ўсташоў і НДХ зноў было ўзьнята ў гады распаду Югаславіі.

Антэ Павэліч як дыктатар Харватыі атрымаў статус Паглаўніка.

Партыйны сьцяг Усташоў.

Слова ustaša множны лік: ustaše паходзіць ад непераходнага дзеяслова ustati па-харвацку — «паўстаць». «Pučki-ustaša» па-нямецку: Landsturm было вайсковым званьнем у Імпэрскай харвацкай дамабранскай гвардыі 1868–1918. Гэты ж тэрмін выкарыстоўваўся для назова харвацкіх пяхотных палкоў трэцяй чаргі па-нямецку: палкі Landsturm падчас Першай сусьветнай вайны 1914–1918. Яшчэ адной вытворнай ад слова ustati зьяўляецца слова ustanik множны лік: ustanici, што азначае «паўстанец» ці «бунтаўнік». Назоў ustaša ня мела фашысцкага адценьня ў першыя гады існаваньня Каралеўства Югаславія, паколькі сам тэрмін ustati выкарыстоўваўся ў Герцагавіне для абазначэньня ўдзельнікаў паўстаньня 1875 году. Поўная арыгінальная назоў арганізацыі зьявілася ў красавіку 1931 году: Ustaša – Hrvatska revolucionarna organizacija ці скарочана UHRO «Усташа — Харвацкая рэвалюцыйная арганізацыя». У 1933 годзе яна была перайменавана ў Ustaša – Hrvatski revolucionarni pokret* «Усташа — Харвацкі рэвалюцыйны рух»; гэтая назоў захоўвалася да пачатку Другой сусьветнай вайны. У ангельскай мове для абазначэньня руху ці яго сябраў выкарыстоўваюцца варыянты Ustasha, Ustashe, Ustashas і Ustashi.