Перайсці да зместу

Генрых VIII

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых VIII
Henry VIII
Сцяг Кароль Англіі
22 красавіка 1509 — 28 студзеня 1547
Папярэднік Генрых VII
Пераемнік Эдуард VI
Сцяг1-ы Уладар Ірландыі
1509 — 1541
Папярэднік Генрых VII
Сцяг Кароль Ірландыі
1541 — 1547
Пераемнік Эдуард VI

Нараджэнне 28 чэрвеня 1491[1][2]
Смерць 28 студзеня 1547[1][2] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Цюдары
Бацька Генрых VII Цюдар[5]
Маці Елізавета Ёркская[d][5]
Жонка Кацярына Арагонская[5][6], Ганна Балейн[5][6], Джэйн Сеймур[5][6], Ганна Клеўская[5][6], Кацярына Говард[d][5][6] і Кацярына Пар[d][5][6]
Дзеці Марыя I Цюдар[5], Генры Фіцрой[d][5], Лізавета I[5], Эдуард VI[5], Генры Цюдар[d], stillborn daughter Tudor (1510)[d][7], stillborn son Tudor[d][7], Henry, Duke of Cornwall (1514)[d][7], stillborn daughter Tudor (1518)[d][7], Henry, Duke of Cornwall[d][7], miscarried son Tudor[d][7], Catherine Carey[d][5], Ethelreda Malte[d], Richard Edwardes[d], Thomas Stukley[d] і Henry Carey, 1st Baron Hunsdon[d]
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцызм, перайшоў у пратэстантызм
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна

Залатая Ружа[d]

Knight of the Garter

Герцаг Ёркскі[d] (1494 — кастрычнік 1502)

Герцаг Корнуальскі (кастрычнік 1502 — 21 красавіка 1509)

Прынц Уэльскі (люты 1503 — 21 красавіка 1509)

Граф Чэстэр (люты 1503 — 21 красавіка 1509)

Knight of the Bath[d] (31 кастрычніка 1491)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́нрых VIII Цю́дар (англ.: Henry VIII; 28 чэрвеня 1491, Грынвіч — 28 студзеня 1547, Лондан) — кароль Англіі з 22 красавіка 1509 года, сын і спадчыннік караля Генрыха VII, другі брытанскі манарх з дынастыі Цюдараў. Са згоды Рымскай каталіцкай царквы, англійскія каралі называліся таксама «ўладарамі Ірландыі», аднак у 1541 годзе, па патрабаванню адлучаны ад каталіцкай царквы Генрыха VIII, ірландскі парламент надзяліў яго тытулам «Кароль Ірландыі».

Адукаваны і адораны, Генрых кіраваў як прадстаўнік еўрапейскага абсалютызму, да канца царавання жорстка пераследваў сваіх сапраўдных і ўяўных палітычных апанентаў. Падчас праўлення Генрыха VIII у Англіі праведзена рэфармацыя, якую ён разглядаў як важны сродак умацавання абсалютызму і казны. Штуршком да яе правядзення паслужыла выступленне папы рымскага супраць скасавання шлюбу Генрыха VIII з Кацярынай Арагонскай і ўступлення ў шлюб з Ганнай Болейн. Пасля разрыву з папам узначаліў англіканскую царкву. У 1536 і 1539 выдаў акты пра секулярызацыю манастырскіх зямель, якія пераходзілі да новага дваранства і буржуазіі, а таксама жорсткія законы супраць сялян, сагнаных з зямель у выніку агароджванняў. У той жа час абмяжоўваў агароджванні, спрабуючы затармазіць развіццё капіталістычных адносін у вёсцы.

Генрых VIII вядомы незвычайным для хрысціяніна лікам шлюбаў — усяго ў караля было 6 жонак, з якіх ён з дзвюма развёўся, а дзвюх пакараў смерцю па абвінавачванні ў здрадзе.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.bbc.co.uk/history/people/henry_viii/
  2. 1 2 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 17 кастрычніка 2026.
  3. ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/245410/Greenwich
  4. ↑ http://www.independent.co.uk/travel/uk/travel-by-numbers-greenwich-6350963.html
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 Kindred Britain
  6. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage