Перайсці да зместу

.com

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.com
Увядзенне 1985
Тып дамена Агульны дамен верхняга ўзроўню
Статус дзеючы
Рэгістратура VeriSign
Прызначэнне Камерцыйныя аб'екты (ва ўсім свеце)
Выкарыстанне Выкарыстоўваемы для фактычна любога камерцыйнага ці некамерцыйнага вэб-сайта і з'яўляецца агульнапрынятым як стандарт для TLDs
Абмежаванні рэгістрацыі Адсутнічаюць
Дакументы RFC 920;
RFC 1591
Разгляд спрэчак UDRP
DNSSEC ёсць
Вэб-сайт Verisign COM NET Registry
Whois-сервер whois.verisign-grs.com

.com — агульны дамен верхняга ўзроўню для камерцыйных арганізацый (цяпер выкарыстоўваецца без абмежаванняў).

Першы дамен у зоне .com з’явіўся 15 сакавіка 1985 года, ён быў зарэгістраваны ў амерыканскім штаце Масачусетс. Ім стаў сайт кампаніі Symbolics Inc., якая вырабляе камп’ютары і праграмнае забеспячэнне. У наш час[калі?] «піянер» сярод даменаў symbolics.com належыць інвестыцыйнай фірме і выстаўлены на продаж.

За першыя два гады — да 1987 года — у сусветным павуцінні з’явілася толькі 100 сайтаў. Аднак ужо да 1995 года ў даменнай зоне .com было зарэгістравана звыш 18 тыс. сайтаў.[1] Станам на 2010 год у дамене .com было зарэгістравана 84 мільёны сайтаў, у тым ліку 11,9 мільёна сайтаў, якія спецыялізуюцца на гандлі праз сетку, 4,3 мільёна забаўляльных сайтаў, 3,1 мільёна сайтаў, звязаных з рознымі фінансавымі аперацыямі, і 1,8 мільёна сайтаў са спартыўнай скіраванасцю.[2]

4 лістапада 2007 года скончыліся ўсе свабодныя чатырохлітарныя дамены[3].

  1. Интернет-домен .com отметил свое 25-летие (руск.)(недаступная спасылка). Газета.Ru (16 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012.
  2. Исполнилось 25 лет первому доменному имени в зоне .com (руск.). newsru.com (15 сакавіка 2010).
  3. В зоне COM закончились четырехбуквенные домены (руск.)(недаступная спасылка). softodrom.ru (4 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2007. Праверана 7 сакавіка 2010.