Перайсці да зместу

Taxman

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Taxman
Выканаўца The Beatles
Альбом Revolver
Дата выпуску 5 жніўня 1966
Дата запісу 20 красавіка — 21 красавіка 1966
Жанр
Мова песні англійская[4]
Працягласць 02:39
Лэйбл Parlophone
Аўтар Джордж Харысан
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «Revolver»
«Taxman»
(1)
«Eleanor Rigby»
(2)

«Taxman» (з англ.«Зборшчык падаткаў», «Падатковы інспектар») — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная Джорджам Харысанам пры ўдзеле Джона Ленана.

Запіс і выпуск песні

[правіць | правіць зыходнік]

Запіс песні быў пачаты 20 красавіка 1966 года, «The Beatles» падрыхтавалі чатыры дублі (рытм-трэка без вакалу), толькі два з якіх былі запісаны ад пачатку да канца. На наступны дзень у іншай аранжыроўцы было зроблена яшчэ 11 дубляў. У альбоме «Anthology 2» гучыць адзінаццаты дубль песні, у якім ёсць устаўка-хуткамоўка «Anybody got a bit of money?» (з англ.«Хто-небудзь мае трохі грошай?»), у канчатковым варыянце замененая на «Mr Wilson, Mr Heath». Гэтае накладанне і коўбел Стара былі зроблены 22 красавіка, а 16 мая Мак-Картні запісаў партыю сола-гітары ў сярэдзіне і ў канцы песні. Харысан асабліва быў задаволены гэтым сола, зробленым у манеры індыйскай музыкі.

«Taxman» увайшла ў рэпертуар канцэртнага турнэ Джорджа Харысана па Японіі ў 1991 годзе з Эрыкам Клэптанам. Тады Харысан заявіў:

«Гэта песня, якая будзе папулярнай незалежна ад часу, ці то шасцідзясятыя, сямідзясятыя, васьмідзясятыя або дзевяностыя. Заўжды будзе зборшчык падаткаў».

У ЗША радыё-дыджэі і тэлевізійныя рэпарцёры штогод транслююць песню к 15 красавіка (або праз адзін-тры дні пасля 15-га, к уікэндам і выхадным), ка дню вяртання падаходнага падатку ў Амерыцы.

У запісе ўдзельнічалі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. "Greatest Beatles Songs" Архіўная копія ад 29 чэрвеня 2018 на Wayback Machine. Rolling Stone.
  2. Pete Prown, Harvey P. Newquist, Jon F. Eiche,"Legends of rock guitar: the essential reference of rock's greatest guitarists",ISBN 0-7935-4042-9, p.28.
  3. Chris Gregory. Who Could Ask For More?: Reclaiming The Beatles. p. 125. "Two brilliantly incendiary ascending guitar solos played by Paul transform the song into a psychedelic opus."
  4. (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2019.