Галоўная старонка
|
Вуліца Карла Маркса (былая Лошыцкая, Базарная, Падгорная, Сьвярдлова, Kommandantur straße) — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Праходзіць ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы, нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Сьвярдлова. Перасякаецца вуліцамі Валадарскага, Камсамольская, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейская. Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі. Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод вядомых аб’ектаў вуліцы: Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Цэнтральны Дом афіцэраў, амбасада Вялікабрытаніі, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. «Менскі маторны завод» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1962 году. На 2025 год у холдынг «ММЗ» уваходзілі «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Гомельскі завод пускавых рухавікоў», «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» і «Стаўпецкі ліцейны завод». Прадпрыемства акцыянавалі ў лютым 2009 году. У 2022 годзе вытворчасьць перавысіла 50 000 рухавікоў. Іх паставілі на канвэеры 49 заводаў і прадалі ў больш як 50 краінаў. |
Актуальныя падзеі
Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)
Гэты дзень у гісторыі Ці ведаеце вы... З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
|
| Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў | ||||||
| МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |
Віківандроўкі (анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
Віківіды (анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
Віківэрсытэт (анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
Вікінавіны (анг.) Вольныя навіны |



